7 траўня 2024, aўторак, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк забараніў датэрміновую выплату крэдытаў

14

А стаўкі па крэдытах розных банкаў павялічыліся аж да 50% гадавых з рэкамендацыі Ермаковай.

Дакумент прадэманстраваў чытач charter97.org дырэктар ТАА «Хімзабеспячэннебуд» Віктар Дудко.

«Гэты дакумент сведчыць аб тым, як Нацыянальны Банк Беларусі прымушае іншыя банкі парушаць не толькі свае дамоўныя абавязанні перад кліентамі, але і заканадаўства.

Нягледзячы на тое, што артыкулам №143 Банкаўскага кодэкса прадугледжаная магчымасць датэрміновай выплаты крэдытаў, банкі, кіруючыся лістом Нацбанку № 34-13/131 ад 19 снежня 2014 года, падпісаным Надзеяй Ермаковай, не прымаюць датэрміновую выплату крэдытаў. У варунках, калі адсоткавыя стаўкі па крэдытах, у тым ліку і валютных, значна выраслі, кліенты вымушаныя несці значныя выдаткі ў выплаце адсоткаў з немагчымасці датэрмінова выплаціць крэдыты.

Банкі ж, з незразумелых прычын, ставяць ліст НБ РБ вышэй за закон», - паведаміў чытач.

У лісце сапраўды гаворыцца аб пастанове «не дапускаць змены грашовых абавязанняў рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь па крэдытных дамовах у беларускіх рублях, на грашовыя абавязанні ў замежнай валюце, і грашовыя абавязанні рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь па крэдытных дамовах у замежнай валюце, на грашовыя абавязанні ў беларускіх рублях» і аб пастанове «Банкам не дапускаць датэрміновай выплаты крэдытаў у замежнай валюце за кошт куплі валюты на біржы».

Таксама ў дакуменце гаворыцца пра пастанову аб падвышэнні адсоткавых ставак у пастаянна даступных аперацыях падтрымкі ліквіднасці (крэдыт авернайт, СВОП авернайт) да 50 адсоткаў гадавых, працэнтных ставак у двухбаковых аперацыях падтрымкі ліквіднасці (ламбардныя крэдыты з фіксаванай стаўкай і ўгоды СВОП) да 50% гадавых. Прычым банкі абавязаныя ўвесці ўклады ў беларускіх рублях з умовамі, якія забяспечваюць вяртанне зберажэнняў у аб'ёме, эквівалентным суме даляраў ЗША на дату адкрыцця ўкладу, плюс асноўныя адсоткі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках