24 красавiка 2024, Серада, 7:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Gazeta Wyborcza: Лукашэнка выкарыстоўвае перамовы ў Менску, каб патрапіць у Рыгу

4
Gazeta Wyborcza: Лукашэнка выкарыстоўвае перамовы ў Менску, каб патрапіць у Рыгу

Беларускі дыктатар хоча скарыстацца перамовамі, якія скончыліся сёння ў Менску, каб размарозіць стасункі з Захадам.

Аляксандр Лукашэнка, які 20 гадоў кіруе цвёрдай рукой, у Еўропе асацыюецца перш за ўсё з прыгнётам свабоды, фальсіфікацыямі падчас выбараў і пераследам апазіцыі. Аднак цягам апошніх месяцаў менавіта Менск стаў месцам найважнейшых перамоваў паміж бакамі ўкраінскага канфлікту, піша польскае выданне Gazeta Wyborcza (пераклад - charter97.org).

Звяртаючыся ў нядзелю ў Сочы да Уладзіміра Пуціна, ён абяцаў: «Можаце быць спакойнымі што да мерапрыемства ў Менску, мы ўсё арганізуем. Я запэўніваю вас, што ў імя міру ў нашым агульным доме, у Беларусі, зробім усё, каб знайсці выхад з сітуацыі».

Для Лукашэнкі, які дзесяцігоддзі байкатаваўся заходнімі лідарамі як апошні дыктатар Еўропы, ужо сам факт, што ён з'явіўся ў Менску ў іх кампаніі, з'яўляецца падставай для сатысфакцыі. «У траўні ў Рызе павінен адбыцца чарговы саміт «Усходняга партнёрства»- праграмы ЕЗ, адрасаванай Арменіі, Азербайджану, Грузіі, Малдове, Украіне і Беларусі. Праз санкцыі, у адрозненне ад лідараў іншых краін, да гэтага часу ніколі не браў удзелу ў гэтых самітах. Аднак цяпер Менск патрабуе таго, каб Лукашэнку афіцыйна запрасілі», - адзначае выданне.

Моцны эканамічны крызіс уплывае на тое, што Менску патрэбныя заходнія крэдыты. Абрынанне кошту нафты, якую Беларусь атрымлівае з Расеі па ільготных цэнах і пасля перапрацоўкі прадае на Захад, прывяло да памяншэння даходаў у бюджэт. Валютныя рэзервы, якія ў студзені 2014 складалі 6,6 млрд даляраў, сёння ацэньваюцца на 4,7 млрд. Улады былі вымушаныя правесці 30-адсоткавую дэвальвацыю рубля.

«Захад аднак ставіць умову нармалізацыі стасункаў: вызваленне беларускіх палітвязняў на чале з Мікалаем Статкевічам, канкурэнтам Лукашэнкі на выбарах 2010 года. Палітык адбывае тэрмін 6-ці гадоў зняволення за нібыта арганізацыю беспарадкаў у дзень выбараў. Лукашэнка не згаджаецца выконваць гэтую ўмову», - піша выданне.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках