28 красавiка 2024, Нядзеля, 6:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: Калі не спыняцца баявыя дзеянні, будзе ўведзенае ваеннае становішча

15
Парашэнка: Калі не спыняцца баявыя дзеянні, будзе ўведзенае ваеннае становішча

Пятро Парашэнка заявіў, што калі не будзе ўсталяваны мір у Данбасе, будзе ўведзенае ваеннае становішча ва ўсёй Украіне.

"Яшчэ да Менска на пасяджэнні Кабінета міністраў Украіны, я папярэдзіў, што нам трэба будзе ў выпадку, калі міру не будзе, прымаць вельмі цяжкую, але патрэбную пастанову аб увядзенні ваеннага становішча. Яшчэ раз падкрэсліваю: у гэтым выпадку ваеннае становішча будзе ўведзенае не толькі ў Данецку і Луганску, але і ва ўсёй краіне", - сказаў ён падчас перадачы тэхнікі ўкраінскім памежнікам у суботу ў Кіеве, піша "Інтэрфакс-Украіна".

Парашэнка заявіў аб двух магчымых варыянтах рэалізацыі Менскіх дамоўленасцей у пытанні спынення агню з 00:00 15 лютага.

"Я ўпэўнены, што мы сёння стаім на важных ростанях: ці вораг спыняе агонь, і пачынаецца дээскалацыя і палітычнае ўрэгуляванне (...) або вораг навязвае эскалацыю канфлікту і нам, і ўсяму свету", - сказаў ён падчас перадачы тэхнікі ўкраінскім памежнікам у суботу ў Кіеве.

Ён адзначыў, што Украіна разлічвае "на перамогу здаровага сэнсу над балючымі імперскімі амбіцыямі". "Мы разлічваем, што той, хто даў у свой час сігнал на пачатак баявых дзеянняў на Данбасе, нарэшце апамятаецца і скамандуе спыніць страляніну з 00:00", - дадаў Парашэнка.

Прэзідэнт праінфармаваў, што, прааналізаваўшы ўважліва заканадаўства аб ваенным становішчы, у выпадку калі не будзе міру, неадкладна ўнясе ў Вярхоўную Раду змены ў гэтае заканадаўства, якія дазволяць яшчэ мацней і больш эфектыўна мабілізавацца і аб'яднацца для абароны дзяржавы.

"Найперш, спадзеючыся на саміх сябе, будзем каардынаваць нашыя дзеянні з нашымі партнёрамі і сябрамі", - сказаў ён.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што засталося 10 гадзін да таго моманту, калі бакі павінны спыніць агонь.

Таксама Парашэнка заявіў аб інфармацыі пра канцэнтрацыю расейскай вайсковай тэхнікі на мяжы з Украінай.

"Нашыя партнёры і сябры, абапіраючыся на ўласныя выведвальныя звесткі, пацвярджаюць не толькі наяўнасць расейскіх танкаў, сістэм залпавага агню, бронетранспарцёраў пад Дэбальцавам і на іншых пунктах, але і канстатуюць канцэнтрацыю на мяжы новых партый расейскай вайсковай тэхнікі, гатовай да ўварвання на нашую родную зямлю праз пакуль не кантраляваныя намі адцінкі мяжы", - сказаў ён.

Падчас перадачы тэхнікі ўкраінскім памежнікам у суботу ў Кіеве Парашэнка сказаў, што а 17:00 будзе мець стасункі праз тэлефон з Ангелай Мэркель, а а 19:00 - з Баракам Абамам.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках