Нью-ёрскае метро - падземны музей мастацтваў (Відэа)
- 15.02.2015, 15:08
- 7,259
Па пероне і пераходах многіх станцый падземнай чыгункі ў горадзе Вялікага яблыка можна шпацыраваць як па мастацкіх галерэях.
Штодня нью-ёркскім метро і прыгараднымі цягнікамі карыстаюцца мільёны чалавек. Магчыма, не заўважаючы таго, падчас паездкі яны знаёмяцца з адной з самых шырока раскінутых грамадскіх калекцый твораў мастацтва ў свеце, паведамляе «Голас Амерыкі».