7 траўня 2024, aўторак, 2:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У АБСЕ пацвярджаюць парушэнне рэжыму спынення агню

3
У АБСЕ пацвярджаюць парушэнне рэжыму спынення агню

Пасля абвяшчэння агнявой цішыні абстрэлы былі зафіксаваныя ў Дэбальцаве, Данецку, Луганску і Райгарадку.

Спецыяльная маніторынгавая місія АБСЕ заяўляе, што пасля абвяшчэння рэжыму спынення агню а 00:00 15 лютага, абстрэлы былі зафіксаваныя ў Дэбальцаве, Данецку, Луганску і Райгарадку. Пра гэта паведаміў старшыня спецыяльнай маніторынгавай місіі Эртугуль Апакан на брыфінгу ў нядзелю, паведамляе УНІАН.

"Я хачу выказаць сваю падзяку ўсім тым, хто працаваў дзеля падтрымання спынення агню. Рэжым спынення агню падтрымліваўся першыя 12 гадзінаў за некаторымі выключэннямі, асабліва гэта тычыцца населеных пунктаў Дэбальцава, Райгарадка і Луганска", - сказаў Апакан.

Паводле ягоных слоў, місія таксама ведае шмат непацверджаных фактаў парушэння спынення агню. Апакан адзначыў, што за сітуацыяй уночы ў Данбасе назірала 20 патрулёў місіі.

Кіраўнік місіі распавёў, што ў Дэбальцаве назіральнікі зафіксавалі артылерыйскі агонь, які пачаўся а 10:00 у нядзелю. Гаворачы аб сітуацыі ў Марыупалі, назіральнікі не бачылі і не чулі фактаў парушэння рэжыму цішыні.

Што да Данецка, назіральнікі зафіксавалі мінамётныя абстрэлы, а таксама тры выпадкі выкарыстання рэактыўных сістэм залпавага агню і стралковай зброі. Са слоў Апакана, гэта адбылося паміж 00:00 і 00:56 хвілін уночы 15 лютага.

У Луганскай вобласці артылерыйскія абстрэлы былі чуваць у самым Луганску а 01:45 ночы, а таксама артылерыйскі абстрэл адбыўся ў Райгарадку (21 км ад Луганска) а 10:35 уранні.

Нагадаем, раней у прэс-цэнтры АТА паведамілі, што з 6:00 тэрарысты абстрэльваюць апорныя пункты сіл АТА ў раёне Дэбальцава і паспрабавалі штурмаваць Чарнухіна. Акрамя гэтага, баевікі з Градаў абстралялі Горскае побач з Бахмуцкай трасай. Неспакойная абстаноўка захоўвалася і пад Марыупалем.

Поўнае двухбаковае спыненне агню ў Данбасе 15 лютага з 00 гадзін паводле кіеўскага часу было прадугледжана "Комплексам захадам для выканання Мінскіх пагадненняў", зацверджаным у Менску пасля найскладанейшых перамоваў працягласцю амаль 15 гадзін пры ўдзеле лідараў Украіны, Нямеччыны, Францыі і РФ, а таксама чальцоў кантактнай групы для спынення вайны ў Данбасе.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках