7 траўня 2024, aўторак, 0:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарыст Захарчанка пагражае ўзяць Харкаў

103
Тэрарыст Захарчанка пагражае ўзяць Харкаў

Верхавод тэрарыстаў "ДНР" Аляксандр Захарчанка заявіў, што ў выпадку невыканання менскіх дамоўленасцей з боку Кіева, тэрарысты "адаб'юць" Марыупаль і Харкаў.

"Найперш, мы проста знішчым "Дэбальцаўскі кацёл" з украінскімі вайскоўцамі, дзе цяпер знаходзяцца ад 6 да 8000 чалавек. Потым мы адаб'ем ў супраціўніка Марыупаль, а калі гэта будзе зроблена, то мы кінем усе свае сілы на тое, каб узяць Харкаў", - заявіў галоўны тэрарыст Захарчанка на мясцовым сайце "Наваросіі".

Ён таксама дадаў, што ўзяцце Харкава ў кожным выпадку адбудзецца, бо ў гэтым горадзе знаходзіцца шмат людзей, якія хочуць "вызвалення ад акупантаў", пішуць "Подробности".

"Нас там чакаюць людзі. У нас там шмат сваіх. Калі будзе трэба, яны возьмуць зброю і будуць забіваць фашыстаў", - сказаў верхавод Захарчанка.

Раней тэрарысты заявілі, што не будуць выконваць рэжым спынення агню ў Дэбальцаве Данецкай вобласці.

Напісаць каментар 103

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках