27 красавiка 2024, Субота, 13:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікі: Улады правакуюць сацыяльны выбух

57
Прадпрымальнікі: Улады правакуюць сацыяльны выбух

Ужо цяпер можна назіраць стыхійныя выступы.

У панядзелак, 16 лютага на ініцыятыву аб'яднання «Перспектыва» ў сталічным гатэлі «Беларусь» адбудзецца эканамічны форум прадпрымальнікаў, паведамляе «Радыё Свабода».

Ключавой тэмай на сходзе стане абмеркаванне ўказа № 222, якім пасля 1 сакавiка спыняецца тэрмін распродажы тавараў лёгкай прамысловасці без сертыфікацыі па тэхрэгламенту Мытнага саюза. Гандляры канстатуюць, што большая частка цэнтраў апусцее, а гаспадары павільёнаў заявяць аб банкруцтве.

Указ «Аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці і рэалізацыі тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі» прыняты ў падтрымку тэхрэгламенту «Аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці» і дзейнічае ад 1 ліпеня 2014 года. Дакумент абавязаў мець сертыфікаты на ўвесь імпартуемы асартымен, але рэшткі тавараў, увезеных да таго, як увайшоў у дзеянне ўказ, дазволена было прадаваць паводле старых правілаў да 1 сакавіка 2015 года. Прадпрымальнікі заяўляюць, што не змогуць працаваць паводле новых правілаў, так як атрымаць усе неабходныя дакументы ў пастаўшчыкоў пераважна на расейскіх аптовых рынках практычна немагчыма.

У канцы тыдня старшыня аб'яднання «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка сустрэўся з кіраўніцтвам дэпартамента прадпрымальніцтва пры Міністэрстве эканомікі і намеснікам міністра эканомікі Ірынай Касцевіч. Ва ўстанове прадстаўніку прадпрымальніцкай грамадскасці паведамілі, што органы ўлады пастанавілі не працягваць тэрмін распродажы рэшткаў тавараў і не ўносіць адпаведныя змены ў прэзідэнцкі ўказ. Гэта значыць, з 1 сакавіка на ўвесь тавар, які маецца ў продажы, павінны быць сертыфікаты. «Прысуд, які абскарджанню не падлягае», - канстатаваў Шумчанка.

Пры гэтым прадпрымальнікі нагадваюць, што яшчэ ў канцы студзеня кіраўніцтва Міністэрства гандлю заяўляла пра магчымасць падаўжэння тэрміну распродажы рэшткаў тавараў лёгкай прамысловасці без сертыфікатаў. Існавалі нават тры варыянты: да 31 снежня 2015 года, да 1 красавіка 2016 га і да поўнай распродажы запасаў. Аднак у рэшце пайсці насустрач гандлярам улады не захацелі.

Як кажа прадпрымальнік Сяргей Уласенка, які мае некалькі павільёнаў у буйных гандлёвых цэнтрах, тым самым чыноўнікі правакуюць сацыяльны выбух:

«Па-першае, існуе вялікая незадаволенасць. У прынцыпе, ужо сёння можна назіраць стыхійныя выступы - не тое, каб хтосьці кагосьці заклікаў, падбухторваў, людзі ўжо самі падымаюцца супраць бязмежжа!

Прычым, мы гатовыя ісці насустрач і шукаць разумныя кампрамісы, садзіцца за стол перамоваў. Але нас не чуюць! Ды не чапайце вы прадпрымальнікаў, бо ў рэшце знішчыце іх як клас. Паглядзіце, як сёння робіцца ў Расеі: адкрываеш бізнэс - два гады без верхняй стаўкі арэнды, тыя ж два гады без максімальнай выплаты падаткаў.

У іх сёння таксама не цукар, але чыноўнікі разумеюць сітуацыю і ўваходзяць у становішча малога бізнэсу. Гэта значыць, ты пачаў працаваць, і два гады чалавек прыглядаецца, што ў цябе можа атрымацца на выхадзе. А тут як? Толькі душаць, ва ўсіх кірунках. Ніхто ні капейкі не даў, хоць пры гэтым распавядаюць, што ў малы бізнэс «укідваюцца мільярды». Дзе яны? Ніхто гэтых грошай не бачыў і пра іх нават не чуў. Спытаеце любога, ён скажа, што гэта проста маразм, якія мільярды? Можа, даецца на якія набліжаныя структуры або на «распілоўванне»? Тады гэта справа іншая. Але ні я, ні мае сябры нічога з гэтай «агульнай долі» не атрымалі».

Нягледзячы на незадаволенасць прадпрымальнікаў, дзяржаўныя ўстановы прадаўжаюць адстойваць уласную пазіцыю. Так, напярэдадні міністр гандлю Валянцін Чаканаў пацвердзіў, што тэрміны рэалізацыі несертыфікаваных рэшткаў прадукцыі прадаўжаць не будуць. Як уважае з гэтай нагоды адзін з лідараў прадпрымальніцкага руху Анатоль Шумчанка, такія пастановы могуць прывесці да знішчэння малога бізнэсу за лічаныя месяцы. Зрэшты, пра гэта ўжо сведчаць паўпустыя цэнтры і рынкі, якія гандляры пачалі масава пакідаць.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках