27 красавiка 2024, Субота, 10:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хакеры абрабавалі 100 банкаў на мільярд даляраў

8
Хакеры абрабавалі 100 банкаў на мільярд даляраў

У злачынную групоўку ўваходзяць хакеры з Расеі, Украіны і Кітая.

Паводле падлікаў кампаніі Лабараторыя Касперскага, якая займаецца забеспячэннем бяспекі камп'ютэрных сістэм, у выніку серыі беспрэцэдэнтных кібернападаў на фінансавыя арганізацыі і банкі, якія пачаліся ў 2013 годзе і доўжацца дагэтуль, быў выкрадзены мільярд даляраў. У злачынную групоўку, паводле звестак кампаніі, уваходзяць хакеры з Расеі, Украіны і Кітая, паведамляе BBC.

Лабараторыя Касперскага, якая супрацоўнічае з Інтэрполам і Еўраполам у расследаванні гэтых злачынстваў, паведаміла, што напады на фінансавыя арганізацыі і банкі ажыццяўляліся ў Расеі, ЗША, Нямеччыне, Кітаі, Украіне і Канадзе. «Гэтыя напады пацвярджаюць той факт, што злачынцы выкарыстоўваюць любы пралом у любой сістэме», - падкрэслівае дырэктар цэнтра Інтэрпола ў барацьбе з кіберзлачыннасцю Санджай Вірмані.

Касперскі сцвярджае, што метады, якімі карыстаюцца злачынцы, сведчаць аб новым узроўні кібермахлярства, калі «зламыснікі крадуць грошы наўпрост у банкаў, абмінаючы канчатковых карыстальнікаў». Чальцы злачыннай групоўкі запускалі вірусы ў кампутарныя сеткі фінансавых кампаній, што дазваляла ім, у прыватнасці, бачыць усё, што адбываецца на экранах супрацоўнікаў.

У некаторых выпадках яны маглі такім чынам пераводзіць сродкі з банкаўскіх рахункаў на свае ці нават аддаваць каманды банкаматам, якія ў зададзены час выдавалі ім наяўныя.

Са слоў Касперскага, у сярэднім кожнае рабаванне доўжылася ад двух да чатырох месяцаў, і пры гэтым кожны раз выкрадалася да 10 млн даляраў.

«Гэта было выдасканаленае і прафесійнае кіберрабаванне», - заявіў Сяргей Галаванаў, вядучы антывірусны эксперт «Лабараторыі Касперскага».

Як паведаміў Цэнтр фінансавых паслуг, аналізу і абмену інфармацыяй, у задачу якога ўваходзіць апавяшчэнне банкаў аб хакерскай дзейнасці, ягоныя кліенты атрымалі справаздачу Лабараторыі Касперскага яшчэ ў студзені.

«Мы не можа каментаваць канкрэтныя крокі, якія распачалі нашы кліенты, але агулам мы ўважаем, што яны прымаюць адэкватныя захады ў выяўленні і папярэджанні падобных нападаў і зводзяць да мінімуму шкоду, якая наносіцца іх кліентам», - гаворыцца ў заяве Цэнтра.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках