27 красавiка 2024, Субота, 8:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўніка транспартнай інспекцыі падазраюць у атрыманні хабару

10
Чыноўніка транспартнай інспекцыі падазраюць у атрыманні хабару

Пад падазрэнне трапіў адзін з кіраўнікоў упраўлення кантролю транспартнай дзейнасці філіяла Транспартнай інспекцыі Менска і Менскай вобласці.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе ГУУС.

«Ператамленне кіроўцаў вялікагрузных аўтамабіляў і аўтацягнікоў, безумоўна, можа стаць прычынай сур'ёзнай трагедыі. Каб гэтага не адбылося, для кіроўцаў усталяваны рэжым працы і адпачынку. Кантраляваць ягонае захаванне закліканы спецыялісты транспартнай інспекцыі. На жаль, як высветлілі аператыўнікі падраздзяленняў БЭЗ ГУУС і Маскоўскага РУУС Менска, не ўсе ставяцца да гэтага аб’ектыўна», - гаворыцца ў паведамленні.

У працэсе праверкі ў змагароў з эканамічнымі злачынствамі з'явіліся важкія падставы падазраваць аднаго з кіраўнікоў упраўлення кантролю транспартнай дзейнасці філіяла Транспартнай інспекцыі Менска і Менскай вобласці ў тым, што ён прамяняў інтарэсы бяспекі на асабістую маёмасную зацікаўленасць, не адрэагаваўшы належным чынам на парушэнне кіроўцам рэжыму адпачынку. Платай за гэта стала бязвыплатная арэнда будаўнічай тэхнікі. Акрамя таго, стала вядома, што падобным чынам кіраўнік развязваў пытанні не ўпершыню.

У выніку Маскоўскім раённым аддзелам следчага камітэта ў дачыненні да чыноўніка распачатая крымінальная справа паводле артыкула 430 («Атрыманне хабару») Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Цяпер аператыўнікі БЭЗ прадаўжаюць праверку на прадмет усталявання іншых эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці падазраванага.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках