27 красавiка 2024, Субота, 11:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхару Горадні за тры скрадзеныя булачкі пагражае 4 гады турмы

81
Жыхару Горадні за тры скрадзеныя булачкі пагражае 4 гады турмы

20-гадовы малады чалавек так хацеў есці, што наважыўся на крадзеж.

Ён скраў у краме тры булачкі і бутэльку газаванага напою. Цяпер яму пагражае тэрмін да 4 гадоў пазбаўлення волі. Хлопца злавілі з довадамі злачынства і перадалі міліцыі пакупнікі, піша «Вечерний Гродно».

Выпадак адбыўся ў Горадні ў краме на праспекце Янкі Купалы ў пачатку лютага. Малады чалавек доўга хадзіў па гандлёвай залі, потым паклаў у кішэню тры булачкі і бутэльку газаванага напою. Гэта ўбачыла адміністратарка і паспрабавала затрымаць хлопца, але той адштурхнуў жанчыну і кінуўся бегчы. Парушальніка злавілі пакупнікі.

Як патлумачыў у міліцыі затрыманы, на злачынства ён наважыўся, таму што вельмі хацеў есці. Хлопец працуе грузчыкам, на прадукты яму заробку не стала.

Крымінальная справа распачатая паводле артыкула «Рабаванне». Маладзёну пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 81

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках