27 красавiка 2024, Субота, 12:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спікерка Сэйма Латвіі падтрымала пастаўку зброі Украіне

1
Спікерка Сэйма Латвіі падтрымала пастаўку зброі Украіне

Спікерка Сэйма Латвіі Інара Мурніецэ адназначна падтрымлівае пастаўкі зброі ва Украіну.

Пра гэта Інара Мурніецэ заявіла ў інтэрв'ю Латвійскай тэлевізіі. З яе слоў, падчас нядаўняга візіту ва Украіну яна сустракалася з прэзідэнтам краіны Пятром Парашэнкам, які як раз вярнуўся пасля перамоваў у Менску. Прэзідэнт Украіны звярнуўся з дзвюма просьбамі да Латвіі. Першая - у перамовах з заходнімі партнёрамі падтрымаць жаданне Украіны цалкам узяць пад кантроль украінска-расейскую мяжу, так як у адваротным выпадку Украіна не можа кантраляваць, якія вайсковыя сілы заходзяць на тэрыторыю краіны. Другая просьба - пераканаць партнёраў у Еўропе і ЗША пачаць пастаўкі зброі Украіне, так як краіне яе цяпер не стае, піша rus.delfi.lv.

Інара Мурніецэ падкрэсліла, што адназначна падтрымлівае пастаўкі зброі Украіне. Яна абяцала падтрымаць просьбу ўкраінскага боку і агітаваць на карысць паставак зброі Украіне. Мурніецэ патлумачыла, што як старшыня Сэйма яна валодае магчымасцю сустракацца з замежнымі пасламі ў Латвіі, і пастаўкі зброі Украіне стануць адной з тэм гэтых сустрэч.

Мурніецэ спецыяльна адзначыла, што гаворка ідзе толькі пра ўзбраенне, якое неабходнае для абароны Украіны, а не пра зброю, якая можа служыць для захопу іншых краін. Расея цяпер выкарыстоўвае гэтую слабасць, сказала спікерка Сэйма.

«Я мяркую, што краінам Еўрапейскага звязу, якія могуць сабе гэта дазволіць, варта зрабіць пастаўкі зброі», - сцвярджае Мурніецэ. Яна дадала, што Латвія падобнымі рэсурсамі не валодае, так краіне патрабуецца ўзмацняць уласныя ўзброеныя сілы і ўмацоўваць ўсходнюю мяжу. «Латвія не можа гэтага зрабіць, але Латвія будзе рабіць усё, каб дапамагчы ў гэтым пытанні», - патлумачыла старшыня Сэйма.

Фота: LETA

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках