27 красавiка 2024, Субота, 8:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія футбалісты дэбютавалі ў чэмпіянаце Польшчы

Беларускія футбалісты дэбютавалі ў чэмпіянаце Польшчы

Тры беларускія футбалісты будуць у гэтым сезоне выступаць у польскім чэмпіянаце.

У адноўленым пасля паўзы польскім «Экстракласе» з 13 да 15 лютага прайшлі матчы 20-га тура, піша БелаПАН.

Новыя клубы беларусаў «Завіша» з Быдгошча Івана Маеўскага (ён перайшоў у польскі клуб з «Менска») і «Гурнік» з Ленчы Піліпа Рудзіка (былога гульца «Нафтана», «БАТЭ» і «Гомеля») сустрэліся ў вочным матчы і разышліся мірам - 0: 0. Маеўскі правёў усю гульню, а Рудзік (на здымку злева) выйшаў на замену на 80-й хвіліне паядынку.

У выніку «Гурнік» падняўся на адзін радок у табліцы і ідзе 11-м, «Завіша» па-ранейшаму знаходзіцца на апошнім месцы ў табліцы.

Новы клуб экс-гульца гарадзенскага «Нёмана» Паўла Савіцкага «Ягелонія» з Беластока ў Варшаве з лікам 3: 1 перамог лідара чэмпіянату «Легію» і падняўся на трэці радок у турнірнай табліцы. Савіцкі да гэтага поспеху не датычны, ён траўмаваны і пакуль гуляць не можа.

Ягор Філіпенка цалкам здаровы, але ўжо ў трэцім матчы запар не можа трапіць у заяўку «Малагі». Клуб беларускага абаронцы ў чарговым туры чэмпіянату Гішпаніі на сваім полі з лікам 0: 2 саступіў «Эспаньёлу».

У французскім чэмпіянаце з тым жа лікам 0: 2 «Мец» Сяргея Крыўца дома саступіў «Генгаму» і працягвае замыкаць турнірную табліцу. Беларускі паўабаронца правёў на полі 76 хвілін.

Рэнан Брэсан праз траўму па-ранейшаму не гуляе ў чэмпіянаце Партугаліі за «Рыу Аві», а клуб гульца нацыянальнай каманды Беларусі згуляў унічыю 1: 1 з «Марэйрэнсэ».

Паспяховымі выхадныя сталі толькі для беларускага галкіпера Андрэя Гарбунова. У чэмпіянаце Грэцыі ягоны «Атрамітас» разграміў «ПАОК» - 4: 0. Беларус правёў увесь паядынак і захаваў браму на замку.

Увечары 16 лютым хатні матч у рамках чэмпіянату Турцыі згуляе новы клуб Аляксандра Глеба - «Генчлербірлігі», які сустрэнецца з «Эскишехирспором».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках