27 красавiка 2024, Субота, 8:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі ваенгандаль прадае медалі «За ўзяцце Кіева»

35

Інтэрнэт-крама «Ваенпрам» прадае даволі дзіўныя тавары.

Акрамя копій існага медаля «За вяртанне Крыму» ў ім можна набыць і медалі «За ўзяцце Кіева», «За ўзяцце Львова», «За вызваленне Адэсы», «Удзельніку гуманітарнага канвою». Медаль каштуе ўсяго 499 расейскіх рублёў (каля 8 даляраў). Да медаля «за...» можна набыць узнагароднае пасведчанне, запаўняцца самастойна, піша «Наша нiва».

«Ваенпрам» таксама прапануе і «Калекцыю 2015 «Мір Наваросіі», якая «прысвячаецца ўсім тэрарыстам Паўднёва-Усходу». У калекцыю ўваходзяць бікіні і купальнікі «ДНР» і «Наваросіі», розныя аксэсуары з сімволікай «ДНР» і «Наваросіі». Асобна варта вылучыць рулоны туалетнай паперы, афарбаваныя ў колеры ўкраінскага сцяга.

На сайце «Ваенпраму» паведамляецца, што ў краме прадстаўлены асартымент унікальных тавараў, якіх не знойдзеш у іншых месцах. Місія крамы пазначаная як «папулярызацыя службы ва Узброеных сілах РФ і працы ў міністэрствах, ведамствах, спецслужбах, развіццё нацыянальнай самасвядомасці і гонару за гісторыю Расеі, прапаганда здаровага ладу жыцця».

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках