27 красавiка 2024, Субота, 13:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фанаты Кайлі Міноўг просяць яе выступіць на «Еўрабачанні»

Фанаты Кайлі Міноўг просяць яе выступіць на «Еўрабачанні»

На сайце change.org была апублікаваная петыцыя, у якой ідзе збор подпісаў за ўдзел спявачкі ў конкурсе.

Спявачка Кайлі Міноўг не ўспрыняла ўсур'ёз магчымасць выступіць на Міжнародным музычным конкурсе «Еўрабачання», каб годна прадставіць на шоў Аўстралію.

Пра гэта блізкі сябар папулярнай выканаўцы распавёў выданню The Daily Mail: «Кайлі сказала, што ў гэты дзень яна занятая - мые галаву».

Раней на сайце change.org была апублікаваная петыцыя, у якой ідзе збор подпісаў за ўдзел Міноўг у конкурсе «Еўрабачання» ад Аўстраліі. Аўтарам звароту стаў адзін з яе прыхільнікаў. Ініцыятар калектыўнай просьбы адзначыў, што Кайлі - найбольш дастойная кандыдатура для прадстаўлення Аўстраліі на міжнароднай музычнай арэне, піша dni.ru.

«Гэта першы і апошні раз, калі аўстраліец або аўстралійка могуць выйсці на сцэну «Еўрабачання» і канкураваць з іншымі. Кайлі - сімвал Аўстраліі, найлепшая поп-спявачка ў свеце, і мы любім яе!» - сказана ў тлумачэнні да петыцыі.

Пра тое, што канкурсант з Аўстраліі возьме ўдзел у «Еўрабачанні», стала вядома 11 студзеня. Еўрапейскі вяшчальны звяз, які выступае арганізатарам падзеі, наважыў запрасіць новага ўдзельніка з нагоды юбілею мерапрыемства - у гэтым годзе яно будзе праводзіцца 60-ы раз. Чакаецца, што аўстралійскія артысты будуць удзельнічаць у «Еўрабачанні» толькі раз.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках