27 красавiка 2024, Субота, 13:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва святкуе Дзень аднаўлення дзяржавы

8
Літва святкуе Дзень аднаўлення дзяржавы

16 лютага 1918 Літва абвясціла незалежнасць ад Расеі.

Да гэтай даты прымеркаваныя ўрачыстыя мерапрыемствы, канцэрты і выставы, піша ru.DELFI.lt.

«Дзень нараджэння дзяржавы - свята ўсёй Літвы. Традыцыйныя мерапрыемствы 16 лютага і арыгінальныя грамадзянскія ініцыятывы выказваюць нашу падзяку людзям, якія адважыліся зацвердзіць нашу свабоду і аднавіць дзяржаву. Хай свабода звініць і згуртуе літоўцаў ва ўсім свеце», - сказала ў віншавальнай прамове прэзідэнт Даля Грыбаўскайтэ.

Прэзідэнт раніцай на могілках Расу ўшануе памяць сігнатараў Акту незалежнасці 16 лютага, пазней у прэзідэнцкай адміністрацыі ўручыць дзяржаўныя ўзнагароды. Апоўдні прэзідэнт будзе ўдзельнічаць у цырымоніі ўзняцця сцягоў краін Балтыі на плошчы Даўканта.

Пасля цырымоніі ў Кафедральным саборы пройдзе імша.

Прэм'ер Альгірдас Буткявічус у сваім віншаванні піша, што Дзень аднаўлення Літоўскай дзяржавы, 16 лютага, сведчыць аб смеласці сігнатараў, нагадвае аб жаданні народа быць свабодным і самастойным.

«Адзначаючы Дзень аднаўлення дзяржавы, давайце ўспомнім запаветы сігнатараў. Будзем заўсёды верныя ідэі свабоды і гатовыя яе абараніць. Давайце збірацца не толькі для таго, каб рабіць урачыстыя прамовы. Давайце разам штодня працаваць для ўмацавання дзяржавы, радзімы, праслаўлення нашай краіны ва ўсім свеце. Тады, я ўпэўнены, ніякія парывы глабалізацыі ніколі не разбураць моцны падмурак нашага набытку, ніякія геапалітычныя непагадзі не зацемняць святло нашай свабоды», - сказаў ён.

Спікер Сейма Ларэта Граўжынене распавяла, што 16 лютага - сведчанне сілы, годнасці і ўпэўненасці ў сабе літоўскага народа.

«Амаль сто гадоў таму літоўскі народ смела дэклараваў сваё права быць свабоднай, суверэннай дзяржавай. Мы ганарымся тымі, хто заклаў падмурак нашай дзяржавы, і з вялікай адказнасцю працягваем іх справы. Пераняўшы ад сваіх продкаў мудрасць і духоўную сілу, мы сёння, з'яднаўшыся, адчуваючы моцнае плячо адзін аднаго, гатовыя берагчы нашу свабоду і ісці па шляху дэмакратыі і прагрэсу. Гэта шлях поспеху і дабрабыту», - сказала яна.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках