27 красавiка 2024, Субота, 13:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белгідраметэацэнтр: З серады - зноў адліга

2
Белгідраметэацэнтр: З серады - зноў адліга

На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца няўстойлівае надвор'е, з серады пачнецца адліга.

Пра гэта паведаміў БелаПАН начальнік службы гідраметэапрагнозаў Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

У аўторак, з ягоных слоў, захаваецца марознае надвор'е, якое будзе вызначацца антыцыклонам, сфармаваным у халодным арктычным паветры. Ападкаў не прагназуецца, на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўночы мінус 10-17°С, па паўночным усходзе да мінус 18-20°С, у паўднёва-заходніх раёнах мінус 7-9°С; удзень тэмпература паветра павысіцца да 0°С - мінус 6°С.

Паступовае паслабленне маразоў чакаецца з серады. Уначы чакаецца без ападкаў, тэмпература паветра мінус 5-12°С, па паўднёвым усходзе мінус 13-15°С. Удзень на тэрыторыю Беларусі пачне паступаць больш цёплае і вільготнае балтыйскае паветра. Пераважна па паўночнай палове прагназуецца кароткачасовы мокры снег, дождж, слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ад мінус 3°С да плюс 4°С. Месцамі па поўначы чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-17 м/с.

У чацвер уночы - ад мінус 6°С да плюс 1°С, пры прасвятленнях да мінус 7-10°С, удзень мінус 1°С - плюс 4°С. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег), месцамі туман, галалёдзіца.

Далей у Беларусь пачне паступаць больш цёплае паветра з поўдня Еўропы. У пятніцу на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Месцамі туман, слабы галалёд, уначы і ўранку на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы мінус 3°С - плюс 2°С, удзень плюс 1-7°С.

Цягам выхадных дзён захаваецца ўплыў цёплых паўднёвых паветраных мас, адзначыў Рабаў. У суботу ў асобных раёнах чакаюцца кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), месцамі туман, слабы галалёд. Уначы і ўранку на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы 0°С - мінус 6°С, удзень 0°С - плюс 6°С.

У нядзелю таксама месцамі кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), туман, слабы галалёд. Уначы і ўранку на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўночы мінус 4°С - плюс 3°С, удзень плюс 1-7°С.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках