27 красавiка 2024, Субота, 13:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Шалкевіч: Мае песні не для ўсіх

2

У менскім Палацы культуры імя Шарко адбыўся канцэрт Віктара Шалкевіча, прымеркаваны да Дня ўсіх закаханых.

Песні, якія прагучалі на канцэрце, былі абраныя самімі слухачамі. Кожны ахвотны мог пакінуць заяўку на старонцы мерапрыемства ў адной з сацсетак, піша БелаПАН.

"Можа быць, мае песні не для ўсіх, для людзей адукаваных, для такіх, як я, якія выраслі на такіх жа кніжках, такіх жа кружэлках, - распавёў Віктар Шалкевіч, - у мяне хапае заняткаў і акрамя таго, каб ездзіць па аграгарадках і выступаць на тэлевізіі. Вы ўявіце сабе, што б я рабіў такі на тэлевізіі, на БТ?

У кожнага свой шлях. Мне здаецца, у нашай краіне шоў-бізнэсам асабліва не заробіш. У нас маленькая краіна, у нас жа не Расея, не 150 млн чалавек, у нас нават не Украіна і не Польшча. Ну што такое 9,5 млн? Аб'ехаў увесь тур і сядзі галодны да наступнага года? Трэба праграму новую пісаць, трэба здзіўляць нейкім чынам. Трэба жанчын прыгожых здзіўляць, трэба мужыкоў здзіўляць. А што ж, у 115-ы раз "Здравствуй, чужая-згнилая"?"

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках