27 красавiка 2024, Субота, 9:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшчы пагражае штраф €1 мільярд за самае бруднае паветра ў ЕЗ

4
Польшчы пагражае штраф €1 мільярд за самае бруднае паветра ў ЕЗ

Польскі ўрад атрымаў ліст ад Еўрапейскай камісіі, у якім Варшаву абвінавачваюць у парушэнні еўрапейскага заканадаўства.

У многіх гарадах краіны назапашванне таксічных субстанцый у паветры перавышае дапушчальныя нормы. Пра гэта заявіла прэс-сакратарка Еўракамісіі ў пытаннях навакольнага асяроддзя Ірыс Петса. З яе слоў, парушэнні рэгіструюцца пастаянна, але Польшча нічога з гэтым не робіць, паведамляе Polskie radio.

Калі цягам двух месяцаў урад краіны не распачне дзеянняў у зніжэнні ўзроўню забруджвання паветра, трыбунал у Люксембургу абавяжа Варшаву заплаціць штраф. Паводле прагнозаў, яго сума можа скласці каля 1 мільярда еўра. Ірыс Петса падкрэслівае, што гэта ўжо другое папярэджанне, якое тычыцца вельмі дрэннага стану паветра.

Ужо цягам некалькіх гадоў палякі дыхаюць найбольш забруджаным паветрам ў Еўразвязе. У многіх гарадах назапашванне таксічных субстанцый у паветры перавышае дапушчальныя нормы, часам у некалькі разоў. Жыхары паўднёвай Польшчы палову дзён года дыхаюць паветрам, ступень забруджвання якога выклікае астму, сардэчныя прыпадкі і рак лёгкіх.

У якасці найбольш сур'ёзнай крыніцы забруджвання паветра ЕЗ называе дызельныя рухавікі. Перавышэнне крытычнага ўзроўню аксіду азоту назіраецца ў Варшаве, Кракаве, Вроцлаве і ў Верхняй Сілезіі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках