27 красавiка 2024, Субота, 12:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна не гатовая адводзіць узбраенні: баевікі працягваюць агонь

9
Украіна не гатовая адводзіць узбраенні: баевікі працягваюць агонь

Расейскія тэрарысты не выконваюць рэжым спынення агню.

Пра гэта сёння заявіў спікер штаба антытэрарыстычнай аперацыі Андрэй Лысенка, паведамляе ЛІГАБізнесІнформ.

Ён нагадаў, што адвод цяжкага ўзбраення ад лініі сутыкнення магчымы толькі пасля спынення агню. "112 абстрэлаў - гэта не паказчык спынення агню. Таму пакуль мы не гатовыя адводзіць цяжкае ўзбраенне, хоць мы падрыхтавалі адпаведныя пляцоўкі і праца адводу цяжкага ўзбраення праведзеная", - распавёў ён.

Нагадаем, за мінулыя суткі тэрарысты 129 разоў абстралялі пазіцыі сіл АТА. У выніку абстрэлаў і сутычак загінулі пяць украінскіх вайскоўцаў. Яшчэ 25 байцоў атрымалі раненні. Паводле аператыўных звестак украінскіх вайскоўцаў, тэрарысты ад сваіх куратараў атрымалі загад усякай цаной узяць Дэбальцава і справакаваць нашых вайскоўцаў. У выніку баевікі вядуць агонь па Дэбальцаве з усіх тыпаў зброі, у тым ліку з "Градаў". За суткі тут зафіксавана 88 удараў тэрарыстаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках