27 красавiка 2024, Субота, 8:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даля Грыбаўскайтэ: Літоўцам трэба быць гатовымі абараняць сваю краіну

6
Даля Грыбаўскайтэ: Літоўцам трэба быць гатовымі абараняць сваю краіну

У Дзень аднаўлення дзяржаўнасці 16 лютага прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ заклікала літоўцаў быць гатовымі абараняць сваю краіну.

"16 лютага - заўсёды асаблівы дзень, ён нагадвае нам пра руіны, на якіх была адноўленая наша дзяржава, і яе падмурак, які ніколі не быў разбураны. Гэты дзень нагадвае нам і пра той асаблівы дух, які быў неабходны Літве напачатку мінулага стагоддзя, каб вызваліцца ад імперыялістычнай Расеі. Сёння нам зноў патрэбны гэты гераічны дух і гэтая смеласць, каб захаваць усё, чаго мы дасягнулі, каб мы маглі далей ствараць і ўмацоўваць сваю дзяржаву, каб ніхто не рабіў замах на нашу зямлю", - заявіла прэзідэнт.

Грыбаўскайтэ заклікала суграмадзян берагчы і абараняць Літву, піша delfi.lt.

"Давайце будзем любіць, клапаціцца, заўсёды быць гатовымі берагчы сваю краіну, а калі трэба, і абараняць", - сказала прэзідэнт.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках