27 красавiка 2024, Субота, 13:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адам Міхнік: Пуціна можна спыніць толькі сілай

6
Адам Міхнік: Пуціна можна спыніць толькі сілай

Захад павінен узброіць Украіну.

Пра гэта заявіў вядомы польскі журналіст і галоўны рэдактар выдання «Gazeta Wyborcza» Адам Міхнік на VIII форуме «Еўропа-Украіна», які адбыўся ў Лодзі.

- Ніхто з нас не хоча вайны, Пуцін таксама яе не хоча. Ён хоча толькі заняць Украіну, а потым - Латвію і Эстонію без вайны. Таму ён павінен атрымаць выразны сігнал, што без вайны ён Украіну не атрымае - сказаў Адам Міхнік. - У канфлікце з усім Захадам Пуцін і ягоная камарылля не маюць шанцаў. Ягонае асяроддзе гэта разумее.

Адам Міхнік тлумачыць, што канфлікт на Данбасе - гэта бітва цывілізацый. Паводле ягоных слоў, «Украіна зрабіла ўсё, каб пазбавіцца ад карумпаванай банды Януковіча» і абрала еўрапейскі шлях да дэмакратычнай дзяржавы, а цяпер абараняецца ад Расеі Уладзіміра Пуціна, якая імкнецца да ўсталявання дыктатуры не толькі ў сваёй краіне, але і ў суседніх дзяржавах савецкай прасторы.

- Я з занепакоенасцю назіраю ў Польшчы за пятай расейскай калонай. Калі я чую лідара пратэстаў фермераў, які кажа, што нельга даваць грошай Украіне, то ў мяне складваецца адчуванне, што ён чытаў зараней падрыхтаваную кімсьці прамову. А я з пакалення, якое адразу гэта дазнаецца - сказаў Міхнік. - Калі былы прэм'ер-міністр Лешэк Мілер грэбуе тым, што адбываецца ва Украіне, то мне здаецца, што частка нашага палітычнага класа гуляе ў небяспечныя гульні.

Адам Міхнік падкрэсліў таксама, што калі палякі не хочуць «здраджваць самім сябе, то яны не могуць паўтараць дзеянні Пілата і адварочвацца ад Украіны». Ён заклікаў да таго, каб Захад падтрымаў Кіеў пастаўкамі зброі, бо «агрэсію Пуціна ў дачыненні да Украіны нельга прадухіліць неваеннымі метадамі.

- Пуцін альбо сам спыніцца, альбо будзе адхілены - прадаўжаў Міхнік. - Я ведаю, што гэта малаімаверна, але такія выпадкі ў гісторыі Расеі - адхіленне цара або камуністычнага лідара - здараліся.

Міхнік дадаў таксама, што Захад робіць памылку прымаючы на сабе віну за пачатак патэнцыйнай вайны, бо гэтая вайна ўжо ідзе і яе пачаў Пуцін.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках