27 красавiка 2024, Субота, 15:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэйтынг Азаранкі знізіўся да ўзроўню сярэдзіны 2007 года

13
Рэйтынг Азаранкі знізіўся да ўзроўню сярэдзіны 2007 года

У новым рэйтынгу WTA былая першая ракетка свету Вікторыя Азаранка займае 50-е месца ў адзіночным разрадзе.

Так далёка ў сусветнай табліцы беларуская тэнісістка апошнім разам размяшчалася напачатку ліпеня 2007 года. Пасля гэтага ніжэй за 45-е месца Вікторыя не апускалася, а з кастрычніка 2010 да жніўня 2014-га нязменна ўваходзіла ў дзясятку наймацнейшых тэнісістак свету. Аднак у сувязі з тым, што беларуска прапусціла вялікую частку сезону-2014, мінулы год яна скончыла на 31-м месцы ў рэйтынгу WTA, піша «Інтэрфакс».

Цяпер Вікторыя робіць захады вярнуцца ў лік лідараў сусветнага тэніса, але гэта, напэўна, доўгі шлях. На Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі мы часткова ўбачылі тую Віку, аднак не да канца: на самым шчаслівым для сябе турніры Вялікага Шлема беларуска дайшла да чацвёртага круга.

Акрамя таго, у Вікторыі ўзніклі пэўныя складанасці з падрыхтоўкай. Справа ў тым, што спартоўка развіталася з асабістым трэнерам Сэмам Сюмікам. З ім яна прапрацавала пяць гадоў. Цяпер Сюмік будзе трэніраваць канадку Эжэн Бушар (№7 WTA). А Вікторыя шукае новага настаўніка. Не выключана, што ім стане Карлас Радрыгес, які раней трэніраваў Жусцін Энэн і Лі На. Вікторыя ўжо звярталася да гэтага спецыяліста, але ў яго ёсць абавязанні перад тэніснай акадэміяй у Пекіне.

Найбліжэйшым часам Вікторыя Азаранка плануе выступіць на турніры ў Індыян-Уэлсе, які пройдзе з 9 да 22 сакавіка. Вікторыя ўжо перамагала на гэтым турніры ў 2012 годзе. Прызавы фонд турніру - $6.267.755.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках