27 красавiка 2024, Субота, 10:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гільдыя аператараў ЗША прызнала найлепшым «Бэрдмэна»

1
Гільдыя аператараў ЗША прызнала найлепшым «Бэрдмэна»

Гільдыя аператараў ЗША назвала Эмануэля Любецкі найлепшым аператарам года за працу над фільмам «Бэрдмэн».

Цырымонія ўручэння ўзнагарод адбылася 15 лютага. Пра гэта паведамляе Variety.

Эмануэль Любецкі - мексіканскі і амерыканскі кінааператар, рэжысёр, прадусар. Вядомы сваім стылем і тэхнікай здымання. Для Любецкі гэта ўжо чацвёртая прэмія Гільдыі. Ён атрымліваў такую ж узнагароду за фільмы «Дрэва жыцця» ў 2012 годзе і «Дзіця божае» ў 2007 годзе. У мінулым годзе ён атрымаў прыз за працу над фільмам «Гравітацыя», пазней таксама прынесла яму "Оскар". Фільм Алехандра Гансалеса Іньярыту «Бэрдмэн» вылучаны ў дзевяці намінацыях на прэмію «Оскар», цырымонія ўручэння якога пройдзе 22 лютага 2015 года, піша БелТА.

За годнасць «Найлепшая праца аператара ў гульнявым кіно» ад Гільдыі аператараў ЗША ў гэтым годзе таксама змагаліся Оскар Фаура («Гульня ў імітацыю»), Робэрт Д.Ёўмэн («Гатэль «Гранд Будапешт»), Роджэр Дзікінс («Нязломны») і Дзік Поўп («Уільям Тэрнэр»).

Джонатан Фрыман быў атрымаў прыз за найлепшую аператарскую працу ў тэлесерыяле («Нелегальная імперыя»). У мінулым годзе Фрыман быў узнагароджаны за «Гульню пасадаў». Найлепшым аператарам, які зняў міні-серыял, быў названы Джон Ліндлі («Манхэтэн»).

Петэр Флінкенбэрг атрымаў узнагароду за найлепшую аператарскую працу ў незалежным кіно («Бетонная ноч»).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках