27 красавiка 2024, Субота, 10:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шэсць галоў Сяргея Рутэнкі гарантавалі «Барсэлоне» першае месца ў групе

Шэсць галоў Сяргея Рутэнкі гарантавалі «Барсэлоне» першае месца ў групе

Капітан каманды Беларусі ў гандболе Сяргей Рутэнка стаў найлепшым гульцом у складзе гішпанскай "Барсэлоны" ў перадапошнім туры Лігі чэмпіёнаў.

15 лютага беларус шэсць разоў пацэліў у браму данійскага "Колдынга" і прынёс сваёй камандзе перамогу з лікам 33:27, якая гарантавала "Барсэлоне" першае месца ў групе В Лігі чэмпіёнаў за тур да заканчэння групавога тура, паведамляе БелаПАН.

У групе В акрамя згаданых камандаў выступаюць "Фленсбург" (Нямеччына), "Вісла" (Польшча), "Бэшыкташ" (Турцыя) і "Алінгсос" (Швэцыя).

Сяргей Рутэнка стаў найлепшым бамбардзірам "Барсэлоны" ў другім запар матчы каманды ў Лізе чэмпіёнаў. Але праз траўму беларус прапусціў першыя матчы ў галоўным клубным турніры кантынента і не ўваходзіць у спіс з пяцідзесяці найлепшых бамбардзіраў Лігі чэмпіёнаў (на рахунку Сяргея Рутэнкі 28 галоў). Затое ў яго ўваходзіць родны брат Рутэнкі - Дзяніс, які выступае за БГК імя Мяшкова і з 34 кідкамі займае пяцідзясятае месца. Таксама ў паўсотні найлепшых цалкоў Лігі чэмпіёнаў яшчэ два гульцы БГК - сербскія легіянеры Растка Стойкавіч (46 галоў) і Нікола Манойлавіч (36 галоў).

БГК 15 лютага саступіў у Парыжы "Пары Сэн-Жэрмэну" (25:36), а ўвечары адбыўся яшчэ адзін матч групы А, у ім "Кіль" (Нямеччына) распляжыў "Металург" (Македонія) - 35:16.

За тур да заканчэння групавога турніру становішча камандаў у групе А наступнае: 1. "Кіль" - 16 балаў; 2. ПСЖ - 12; 3. "Заграб" (Харватыя) - 10; 4. "Лагроньё" (Гішпанія) - 7; 5. БГК - 6; 6. "Металург" - 3.

Заключны матч у рамках групавога турніру Лігі чэмпіёнаў БГК згуляе 19 лютага ў гасцях супраць "Кіля", але зможа выйсці ў плэй-оф турніру толькі пры фантастычных абставінах: уласнай перамозе ў Нямеччыне і хатняй паразе "Лагроньё" ад ПСЖ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках