28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя вайскоўцы і танкі з Расеі прыбылі ў раён Горлаўкі

2
Новыя вайскоўцы і танкі з Расеі прыбылі ў раён Горлаўкі

У раёне Горлаўкі скончылася фармаванне батальёна тактычнай групы расейска-тэрарыстычных войскаў.

Пра гэта паведаміў кіраўнік групы «Інфармацыйны супраціў» Зміцер Тымчук на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«У складзе гэтай БТГ 350 чал., 15 танкаў (2 з іх небаяздольны, маюць патрэбу ў рамонце), блізу 35 ББМ, некалькі (не менш за 6) зенітных установак ЗП-23/02, два дзесяткі спецыяльных аўтамашын, - піша ён. - Падтрымку гэтай БТГ вядзе артылерыйскае падраздзяленне (6 САУ 2С3 «Акацыя», адна небаяздольная)».

У раёне Вуглягорска разгорнутая яшчэ адна тактычная група, укамплектаваная мясцовымі баявікамі (у асноўным са складу бандфармаванняў "Усход" і былога фармавання т. зв. «Народнага апалчэння Данбаса» ў Горлаўцы Безлера). Усяго ў складзе групы - 150 чал., 6 танкаў, 10 ББМ, 2 браняваныя цягачы БТС-4, 6 вайсковых грузавікоў, 3 джыпы і 3 аўтобусы. Група падчас маршу з Горлаўкі страціла 1 БТР-80 і 1 МТ-ЛБ праз тэхнічныя няспраўнасці.

«У раён Вяргулеўкі перакінутая тактычная група расейска-тэрарыстычных войскаў, укамплектаваная расейскімі наймітамі (неславянскай знешнасці). Група носіць ярка выражаны ўдарны характар (як мінімум 15 танкаў, да 10 крытых вайсковых грузавікоў, шэсць 120-мм мінамётаў, 2 БМП-2 і 1 камандна-штабная машына на базе БТР-80», - піша Тымчук.

З ягоных слоў, фармаванні расейска-тэрарыстычных войскаў наносяць агнявыя ўдары па пазіцыях украінскіх войскаў у раёне Дэбальцава з рэактыўнай і ствольнай артылерыі адразу з некалькіх кірункаў: зафіксаваныя пазіцыі ствольнай артылерыі на паўночны захад ад Алчэўска, з РСЗА агонь вядзецца з раёна Стаханава, таксама агонь вядзецца з пазіцый на поўнач ад Шахцёрска і на паўночны ўсход ад Макееўкі, эпізадычна падключаюцца РСЗА з усходніх ускраін Горлаўкі. У плыні апошніх 3-х дзён артылерыйскі агонь праціўніка стаў больш спарадкаваны і сістэматычным, адчуваецца наяўнасць разгорнутага ў гэтым раёне спецыялізаванага пункта кіравання артылерыі.

Адначасова зафіксавана вылучэнне артылерыйскай групы расейска-тэрарыстычных войскаў у раён Первамайска. У складзе артгруппы - 2 батарэі (адна батарэя буксаваных 122-мм гаўбіц Д-30, другая - САУ 2С1 «Гваздзік»).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках