27 красавiка 2024, Субота, 23:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка сабраўся ў Іран

19
Лукашэнка сабраўся ў Іран

Беларускі дыктатар найбліжэйшым часам можа наведаць Іран.

Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Ірана Махамад Джавад Зарыф 17 лютага на сустрэчы ў Менску з кіраўніком МЗС Беларусі Уладзімірам Макеем.

«Спадзяемся ў найбліжэйшай будучыні прымаць з візітам прэзідэнта Беларусі ў Іране. Гэты візіт паслужыць далейшаму ўмацаванню стасункаў», - сказаў іранскі міністр замежных спраў, паведамляе БелаПАН.

Зарыф падкрэсліў, што паміж Іранам і Беларуссю «заўсёды было добрае разуменне на міжнароднай арэне». «І ў будучыні мы прадоўжым падтрымку адзін аднаго, - сказаў ён. - У нас таксама заўсёды былі добрыя стасункі ў палітычнай і эканамічнай сферах, якія развіваюцца, але яшчэ вельмі далёкія ад сваіх сапраўдных патэнцыялаў».

Кіраўнік МЗС Ірана адзначыў, што найбліжэйшым часам павінна адбыцца чарговае пасяджэнне міжурадавай камісіі аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, на якім стораны абмяркуюць шляхі далейшага развіцця гандлёва-эканамічных стасункаў.

У сваю чаргу Уладзімір Макей адзначыў, што ў 2014 годзе тавараабарачэнне Беларусі і Ірана значна ўзрасло. «Але мы не да канца выкарыстоўваем наш патэнцыял двухбаковага супрацоўніцтва, - сказаў ён. - Нашая задача палягае ў тым, каб абдумаць тыя захады, якія дазволяць надаць большую дынаміку нашаму гандлёва-эканамічным супрацоўніцтву і зрабіць так, каб яно адказвала ўзроўню палітычнага ўзаемадзеяння нашых краін».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках