28 красавiка 2024, Нядзеля, 4:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Месі ўстанавіў чарговы рэкорд, абагнаўшы легендарнага Луіша Фігу

Месі ўстанавіў чарговы рэкорд, абагнаўшы легендарнага Луіша Фігу

15 лютага 27-гадовы аргентынскі нападнік зноў увайшоў у гісторыю ў хатнім матчы Барселоны супраць Левантэ.

Галявы пас Ліянэля Месі на Неймар на 17-й хвіліне сустрэчы не толькі паклаў пачатак разгрому гасцей, але і стаў 106-м для аргентынца за ўсю гісторыю выступленняў у гішпанскім чэмпіянаце, піша sport.bigmir.net.

З гэтым паказчыкам Месі абагнаў Луіша Фігу (105 галявых перадач) і стаў лепшым асістэнтам ў гісторыі гішпанскага першынства за апошнія 25 гадоў.

Сама сустрэча 23-га тура чэмпіянату Гішпаніі паміж Барселонай і Левантэ завяршылася з разгромным лікам 5:0 на карысць гаспадароў. Акрамя галявога паса аргентынец таксама адзначыўся хет-трыкам.

Усяго ў гэтым сезоне гішпанскага чэмпіянату Ліянэль Месі забіў 26 галоў і аддаў 16 галявых перадач.

Фота: Reuters

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках