28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЭР: Расею чакае працяглы спад у эканоміцы

8
МЭР: Расею чакае працяглы спад у эканоміцы

Расейская эканоміка ў 2015 годзе ўступіць у паласу працяглага спаду.

Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным 16 лютага ўдакладненым макрапрагнозе Мінэканамразвіцця РФ на 2015 год.

"У варунках захавання моцных геапалітычных рызык і гіпотэзы пра тое, што кошт нафты ў сярэднегадавым вымярэнні ў 2015 годзе складзе $50 за барэль, мяркуецца, што ВУП знізіцца на 3%", - гаворыцца ў прагнозе, піша ТАСС.

"Паводле прагнозных ацэнак, расейская эканоміка ў 2015 годзе ўступіць у паласу працяглага спаду", - адзначаецца ў дакуменце.

Згодна з прагнозам, інвестыцыі ў асноўны капітал у 2015 годзе скароцяцца на 13,7%. Годам раней яны скараціліся на 2,5%.

У той жа час, МЭР чакае піка інфляцыі ў РФ у 2015 годзе на ўзроўні 17-17,5% у канцы першага - пачатку другога квартала, гаворыцца ў прагнозе.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках