27 красавiка 2024, Субота, 21:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паліцыя Варшавы шукала бомбы ў 11 адміністрацыйных будынках

1
Паліцыя Варшавы шукала бомбы ў 11 адміністрацыйных будынках

Сёння раніцай 11 публічных інстытутаў у Варшаве атрымалі ананімныя лісты з папярэджаннем аб мінаванні.

Аб гэтым піша партал WP.pl.

- Цяпер піратэхнічныя службы правяраюць будынкі гэтых інстытутаў, пакуль няма патрэбы ў эвакуацыі - запэўніў прэс-сакратар паліцыі сталіцы Польшчы.

Ананімныя паведамленні аб выбуховых рэчывах былі адпраўленыя ў Міністэрства эканомікі, культуры і нацыянальнай спадчыны, у Міністэрства тэлекамунікацыі і ў Мытную службу.

Гэта не першая такая сітуацыя. Такія інцыдэнты былі ў студзені гэтага і ў кастрычніку мінулага гадоў. Тады ананімныя паведамленні аб выбуховых матэрыялах атрымалі пракуратуры, суды і некаторыя міністэрствы. Пакуль усе гэтыя засцярогі выявіліся фальшывымі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках