28 красавiка 2024, Нядзеля, 8:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Харэограф Шакіры навучыць менчукоў танцаваць сальсу

8
Харэограф Шакіры навучыць менчукоў танцаваць сальсу

Навучыцца мастацтву сальсы ад харэографа Шакіры змогуць менчукі на майстар-класах, якія запланаваныя ў беларускай сталіцы 14-15 сакавіка.

Як паведамілі БелТА арганізатары, знакамітая танцоўшчыца, зорка сальсы Янет Фуэнтэс Торэс (Куба/Вялікая Брытанія), яна ж Джанет, пасля сямі гадоў навучання ў сусветна вядомай Нацыянальнай школе сучасных і фальклорных танцаў на Кубе атрымала прафесію выкладчыцы папулярных, сучасных і фальклорных танцаў, а таксама сальсы і балета. Янет здымалася для тэлевізіі, у тым ліку ў «The Generation Game», «This Morning», шоў Пола А'Грэйдзі, а таксама ў якасці танцавальнага інструктара ў «Strietly Dance Fever».

Цяпер Янет займаецца выкладаннем сальсы, бярэ ўдзел у розных шоў-пастаноўках у Вялікай Брытаніі, удзельнічае ў сальса-кангрэсах ва ўсім свеце. Янет з'яўляецца трохразовай пераможцай Tropicana World Open Salsa Championship.

Янет выступала на сцэне «Менск-Арэны» падчас канцэрта Шакіры ў 2011 годзе. Цяпер харэограф зноў едзе ў Менск, каб правесці шэсць майстар-класаў для ўсіх ахвотных. У праграме майстар-класаў - жаночы стыль у сальсе, сакрэты танца з густам, рэгетону і нават харэаграфія аднаго з танцаў Шакіры.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках