28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джэфры Пает: Тэрарысты і РФ нясуць адказнасць за зрыў пагадненняў

3
Джэфры Пает: Тэрарысты і РФ нясуць адказнасць за зрыў пагадненняў

Адказнасць за невыкананне рэжыму спынення агню вакол Дэбальцава ляжыць на сепаратыстах і расейскіх вайсковых аддзелах.

Пра гэта напісаў амбасадар ЗША ва Украіне Джэфры Пает на сваёй старонцы ў «Твітэры».

«Добрая дыскусія на bbcnewshour аб спыненні агню, спрыянні бяспецы і гэтак далей. Як я ўжо казаў, ёсць сур'ёзныя асцярогі з нагоды невыканання Менскіх пагадненняў аб спыненні агню з боку сепаратыстаў, якіх падтрымлівае Расея. Відавочна тое, што адказнасць за невыкананне рэжыму спынення агню вакол Дэбальцава ляжыць на сепаратыстах і расейскіх вайсковых аддзелах. Менскія пагадненні аб спыненні агню і адвод цяжкай зброі азначалі вывад населеных пунктаў з зоны дзеяння «Градаў» і артылерыі, якія ўжо прычынілі сур'ёзную шкоду.

Падкрэсліў, што ЗША маюць даўнюю гісторыю ўзаемастасункаў у пытаннях дапамогі ў галіне абароны і бяспекі з Украінай. Нашая дапамогу ў галіне бяспекі дапамагае ўкраінскім вайскоўцам абараняць сваю суверэнную тэрыторыю, стрымліваць спробы Расеі і сепаратыстаў захапіць тэрыторыю сілай», - напісаў ён пра асноўныя тэзісы свайго інтэрв'ю ВВС World Service Radio, паведамляе censor.net.ua.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках