27 красавiка 2024, Субота, 19:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы спрабавалі завезці ў Беларусь мяккую цацку з гашышам

7
Расейцы спрабавалі завезці ў Беларусь мяккую цацку з гашышам

Больш за паўтысячы таблетак з трамадолам і гашыш знойдзены ў асабістых рэчах грамадзян РФ.

Інцыдэнт адбыўся ўначы 17 лютага ў аўтадарожным пункце пропуску "Берасце". Дзве групы расейцаў чачэнскай нацыянальнасці на мікрааўтобусах «Мэрсэдэс» і «Рэно» з нумарамі французскай рэгістрацыі праходзілі афармленне на ўезд на чырвоным канале. Па заканчэнні працэдуры і падачы падарожнікамі мытнай дэкларацыі памежнікі наважылі накіраваць транспартныя сродкі ў бокс для спецыяльнага дагляду, паведамляе БелТА.

У салоне аўто і асабістых рэчах пасажыраў былі выяўленыя таблеткі, якія змяшчаюць забароненае да ўвозу ў Беларусь рэчыва «трамадол». Усяго было канфіскавана 529 таблетак. Акрамя таго, у салоне аднаго з аўтамабіляў знаходзілася мяккая цацка, усярэдзіне якой быў знойдзены поліэтыленавы мяшок з 20 міні-скруткамі фольгі, як меркуецца, з гашышам. Таблеткі і скруткі канфіскаваныя. Праводзіцца экспэртыза.

З пачатку года на дзялянцы Берасцейскай памежнай групы зафіксавана ўжо 9 спробаў правозу забароненых прэпаратаў. Характэрным у шэрагу затрыманняў з'яўляецца тое, што гэтыя спробы робяць эмігранты з Расеі, якія стала пражываюць у краінах ЕЗ.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках