28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кенійская бягуха закончыла марафон на карачках

8
Кенійская бягуха закончыла марафон на карачках

Адная з удзельніц марафону ў горадзе Осцін (ЗША, штат Тэхас) кенійская бягуха Хівон Нгэцік закончыла забег на карачках.

Як паведамляе Lenta.ru са спасылкай на The Daily Mail, 29-гадовая спартоўка знаходзілася ў групе лідараў цягам большай часткі дыстанцыі, але за 50 метраў да фінішу сілы пакінулі яе, і Нгэцік упала на асфальт. Да яе аператыўна падаспела брыгада медыкаў з інвалідным вазком. Кенійка, разумеючы, што ёй пагражае дыскваліфікацыя, калі яна прыме дапамогу старонніх, самастойна прадоўжыла свой шлях ужо на карачках, здолеўшы такім чынам фінішаваць.

У агульным заліку сярод жанчын Хівон Нгэцік з вынікам 3 гадзіны 4 хвіліны 2 секунды здолела заняць трэцяе месца. Перамогу ў марафоне атрымала ейная суайчынніца - Сінція Джэрап, якая пераадолела дыстанцыю за 2 гадзіны 54 хвіліны 22 секунды.

Марафон у Осціне ўпершыню быў праведзены ў 1991 годзе. Разам з аналагічнымі спаборніцтвамі ў Даласе і Х'юстане забег у Осціне з'яўляецца часткай серыі «Тэхаскія марафоны», якія традыцыйна праходзяць у зімовыя месяцы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках