28 красавiка 2024, Нядзеля, 1:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генпракуратура зоймецца пошукам валюты

13
Генпракуратура зоймецца пошукам валюты

Генеральная пракуратура Беларусі найбліжэйшым часам зоймецца пытаннямі сплаты дэбіторскай запазычанасці экспарцёрам.

Пра гэта паведаміў генеральны пракурор Аляксандр Канюк падчас свайго дакладу Аляксандру Лукашэнку.

"Генеральная пракуратура мае намер больш актыўна заняцца дэбіторскай запазычанасцю экспарцёрам. У гэтым аспэкце існуе прынцыповая дамоўленасць з генеральным пракурорам у Расеі аб супольных дзеяннях", - паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у прэс-службе Лукашэнкі.

Лукашэнка адзначыў, што найбліжэйшым часам мерыцца прыняць справаздачы аб дзейнасці ўсяго сілавога блока. "Найбліжэйшым часам мы знойдзем і форму, і магчымасць паслухаць увесь сілавы блок, а можа быць, нават у пракуратуры збярэмся, бо шмат якія пытанні зводзяцца на вас, на пракуратуру, вы ж увогуле кантралюеце іхнюю законнасць дзеянняў", - сказаў Лукашэнка.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках