Джон Макейн: Ганьба нам за тое, што падвялі Украіну
27- 19.02.2015, 8:55
- 39,716
Захоп Дэбальцава сепаратыстамі даводзіць, што пагадненні аб спыненні агню ва Украіне праваліліся.
Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве сенатараў-рэспубліканцаў Джона Макейна і Ліндсі Грэма, паведамляе «Голос Америки».
«З учорашняга дня гэты смяхотны ліст паперы не зрабіў нічога, каб прадухіліць смерці новых дзесяткаў украінскіх вайскоўцаў і здачу новых суверэнных украінскіх тэрыторый Уладзіміру Пуціну і ягоным стаўленікам», - сказана ў заяве.
«Пуцін дасягнуў сваіх вайсковых задач у Дэбальцава і мы баімся, што заходнія лідары, замест таго, каб прызнаць жорсткую рэальнасць расейскіх учынкаў, дазволяць Пуціну сцвярджаць, што ён прытрымліваецца палажэнняў пагаднення аб спыненні агню. На самай справе ён выкарыстоўвае наступныя тыдні і месяцы, каб кансалідаваць ягоныя апошнія захопы, каб надалей узбройваць і рыхтаваць войска ягоных стаўленікаў, каб дэстабілізаваць урад і эканоміку Украіны, каб паспрабаваць падзяліць трансатлантычны альянс і падрыхтавацца да наступнага вайсковага наступу, які, імаверна адбудзецца ў Марыупалі. Намагаць на ілюзіі спынення агню толькі дасць Пуціну жаданае прыкрыццё, неабходнае для планавання яго наступнага акта агрэсіі ва Украіне», - заявілі сенатары.
«Нягледзячы на гэта заходнія лідары, уключаючы прэзідэнта ЗША, працягваюць хапацца за ўсе даступныя адгаворкі, каб не даць абарончае ўзбраенне і іншую вельмі неабходную вайсковую дапамогу ўкраінскаму ўраду. Пакуль прэзідэнт Абама надалей «разглядае» выдаванне смяротнай зброі ў дапамогу Украіне, Пуцін прадаўжае выкарыстоўваць смяротную сілу, каб дасягнуць сваіх вайсковых мэтаў ва Украіне», - гаворыцца ў заяве амерыканскіх заканадаўцаў.
«Украінцы маюць волю, каб супраціўляцца агрэсіі і не просяць нікога ваяваць за іх. Яны толькі просяць абаронцаў дэмакратыі даць ім сродкі для супрацьстаяння наступу дыктатара. Ганьба нам за тое, што падвялі іх», - падкрэсліваецца ў заяве.