Рух метро на Маскоўскай лініі быў спынены праз няспраўнасці
1- 19.02.2015, 9:21
- 7,039
Цяпер сітуацыя наладзілася.
Сёння раніцай тысячы пасажыраў Маскоўскай лініі менскага метро сутыкнуліся спачатку з зачыненымі дзвярыма ля ўваходу, а затым з вялізнымі чэргамі. Паводле інфармацыі прэс-службы менскага метро, прычынай нязручнасці стала няспраўнасць электрычкі, піша onliner.by.
Як распавёў супрацоўнік прэс-службы Менскага метрапалітэна Андрэй Кузьмін, на станцыі «Уручча» а 07:31 была выяўленая тэхнічная няспраўнасць ў адной з электрычак. На тое, каб выправіць сітуацыю, спатрэбілася 4 хвіліны. Але для гэтага давялося спыніць усе цягнікі на лініі. Улічваючы, што ў гэты час многія людзі едуць на працу і вучобу, недоўгачасовая затрымка прынесла масавыя нязручнасці.
Са слоў Кузьміна, цяпер рух адноўлены, сітуацыя з пасажырапатокам нармалізавалася.