Амбасадар ЗША апублікаваў здымак расейскай СПА пад Дэбальцавам
14- 19.02.2015, 15:46
- 52,437
Здымкі служаць чарговым доказам наўпроставага ўдзелу ў ваенным канфлікце расейскіх войскаў.
Амбасадар ЗША ва Украіне Джэфры Пает апублікаваў здымак, на якім паказаная расейская сістэма супрацьпаветранай абароны ў раёне Дэбальцава.
«Як мы ўжо казалі, расейскія вайскоўцы разгарнулі перадавыя сістэмы СПА паблізу Дэбальцава», - напісаў Пает у Twitter.
Напярэдадні Міністэрства замежных спраў Вялікай Брытаніі апублікавала фатаграфіі, зробленыя на ўсходзе Украіны, на якіх выявы найноўшых расейскіх сістэм супрацьпаветранай абароны Панцыр-С1, піша liga.net.