5 траўня 2024, Нядзеля, 23:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску ўшанавалі памяць «Нябеснай сотні» (Відэа)

2

У офісе Партыі БНФ адзначылі гадавіну трагічных падзей на кіеўскім Майдане.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» паведаміла журналістка і рэжысёр Вольга Мікалайчык.

Айцец Леанід Акаловіч прачытаў малітву і пералічыў пайменна загінулых на Майдане ў тыя дні. Актывісты таксама падрыхтавалі жалобную куццю.

Нагадаем, 21 лістапада 2013 года ў той дзень, калі экс-прэзідэнт Віктар Януковіч адмовіўся падпісваць у Вільні Пагадненне аб асацыяцыі з ЕЗ, украінцы выйшлі на цэнтральныя плошчы Кіева і іншых гарадоў Украіны. Гэтая акцыя ў Кіеве атрымала назву Еўрамайдана.

У выніку некалькіх спробаў разгону Майдана былі забітыя ягоныя шматлікія ўдзельнікі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках