«Чэлсі» і «Манчэстэр Сіці» лідаруюць у барацьбе за Погба
- 19.02.2015, 17:24
- 4,062
Ангельскія клубы цікавяцца паўабаронцам «Ювентуса» Полем Погба.
Паводле інфармацыі Goal.com, у барацьбе за маладога хаўбека лідаруюць «Манчэстэр Сіці» і «Чэлсі».
21-гадовы француз стаў прыярытэтнай трансфернай мэтай для абодвух клубаў, а сам гулец у выпадку растання з «б’янканэры» ў першую чаргу разгледзіць варыянты вяртання ў Англію, піша by.tribuna.com.
Паведамляецца, што «Ювентус» на трансферы Погба мае намер выручыць як мінімум 44 мільёны фунтаў.