5 траўня 2024, Нядзеля, 23:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінгандлю закрыў 12 крамаў бытавой хіміі «Выспа чысціні»

3
Мінгандлю закрыў 12 крамаў бытавой хіміі «Выспа чысціні»

Праца крамаў прыпыненая за пратэрмінаваную касметыку і тавары асабістай гігіены, а таксама парушэнне асартыментнага пераліку.

На мінулым тыдні Мінгандлю праверыў крамы «Выспа чысціні», якія належаць «ЗахадХімТоргу». Праверкі праходзілі ў Менску і рэгіёнах. Паводле вынікаў праверкі былі выяўленыя парушэнні асартыментнага пераліку тавараў, а таксама тавары з мінулымі тэрмінамі прыдатнасці: у крамах прадавалі касметыку і тавары асабістай гігіены. Напрыклад, у краме «Выспа чысціні» на вуліцы Казінца прадавалі касметыку з мінулым тэрмінам прыдатнасці. Гэта парушэнне караецца штрафам у памеры ад 30 да 500 базавых велічынь, паведамляе «Еўрарадыё».

За парушэнні Мінгандлю зрабіў крамам папярэджанні і закрыў іх з 17 да 24 лютага.

«Паводле вынікаў праверкі было закрыта 12 крамаў. Некаторыя з іх ужо адкрыліся, бо выправілі парушэнні. Цяпер Мінгандлю адправіўся з праверкай парушэнняў. Калі парушэнні будуць выпраўленыя - крамы адкрыюць», - заяўляюць у ведамстве.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках