2 траўня 2024, Чацвер, 5:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Washington Post: Cлабая пазіцыя Захаду развязвае рукі Расеі

6
The Washington Post: Cлабая пазіцыя Захаду развязвае рукі Расеі

Захад не выконвае пагроз пакараць Пуціна. Пасля акупацыі Дэбальцава Расеі зноў толькі пагражаюць наступствамі.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін дамогся поспеху ў вайне супраць Украіны яшчэ на мінулым тыдні. Тады ён прымусіў лідараў Захаду пагадзіцца на «перамір'е», якое фактычна замацавала кантроль Расеі над акупаванымі тэрыторыямі Данбаса. Але баявыя дзеянні не спыніліся.

Учора прарасейскія баевікі і расейскія вайскоўцы захапілі горад Дэбальцава і нанеслі палітычны ўдар па ўладзе прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі ў Кіеве. Аб гэтым піша Washington Post у рэдакцыйным артыкуле, паведамляе ZN.ua.

Выданне піша, што Пуцін быў вельмі задаволены новымі дасягненнямі ва Украіне і распавядаў, што ўкраінскае войска пацярпела паразу ад «былых трактарыстаў і шахцёраў» у баі. Але гэта чарговая хлусня прэзідэнта Расеі. Паводле звестак Захаду, у Дэбальцаве ваявалі рэгулярныя расейскія войскі з Сібіры.

«А што на гэта скажуць заходнія лідары, якія на мінулым тыдні абвясцілі, што прымусяць Расею адказаць, калі яна парушыць новыя Менскія пагадненні? Усе згодныя з тым, што перамір'е было парушанае. Пра гэта сказаў прэс-сакратар канцлеркі Ангелы Мэркель. Але не бачна, каб парушальнік адчуў нейкія наступствы. Узамен Брусэль следам за Белым Домам, заявіў, што «кошт вайны для Расеі будзе расці». «І калі яна прадоўжыць парушаць пагадненне, гэта азначае, што будзе адказ на далейшую агрэсію Пуціна. Можа быць», - гаворыцца ў артыкуле.

Выданне мяркуе, што такая слабая пазіцыя Захаду развязвае рукі Расеі. Захапіўшы Дэбальцава, Пуцін аб'яднаў дзве марыянетачныя псеўдарэспублікі, якія ён стварае на ўсходзе Украіны. А згодна з умовамі Менскага пагаднення, з якім пагадзіўся Захад, Масква дазволіць Кіеву кантраляваць украінскую мяжу пры ўмове перадачы часткі ўлады расейскім агентам, якія задавальняюць Пуціна.

«У гэты ж час Парашэнка сутыкнецца з палітычным ціскам на фоне цяжкай паразы ўкраінскага войска, у якога не было зброі, каб спыніць расейскія танкі. Яму будзе вельмі цяжка растлумачыць украінцам, чаму яны павінны прыняць строгія захады эканоміі, якія ўрад прыняў у абмен на міжнародную фінансавую дапамогу», - гаворыцца ў артыкуле.

У гэты ж час Кіеў мае невялікую надзею на пастаўку зброі ў рамках вайсковай дапамогі ЗША, якую Белы дом адклаў праз дыпламатычныя перамовы. У гэты ж час, прэзідэнт Барак Абама надоечы пахваліўся, што ўзначальвае супольную пазіцыю ЗША і ЕЗ што да агрэсіі Расеі. Але ён адышоў у бок на мінулым тыдні, калі Ангела Мэркель і Франсуа Аланд паехалі на перамовы ў Менск. І нават калі Брусэль у панядзелак увёў слабыя санкцыі супраць Расеі, ЗША не далучыліся да іх.

«Еўрапейскія лідары не змогуць спыніць агрэсію Расеі без удзелу прэзідэнта ЗША. Украінцы, мабыць, дзівяцца і думаюць, колькі яшчэ ім давядзецца страціць тэрыторый, перш чым Барак Абама адмовіцца ад свайго «стратэгічнага» чакання», - гаворыцца ў артыкуле.

Учора ЗША абвінавацілі Расею і баевікоў у парушэнні перамір'я на ўсходзе Украіне. Віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што калі парушэнне перамір'я прадоўжыцца, «выдаткі» для Расеі вырастуць. У гэты ж час, прэзідэнт Пятро Парашэнка заклікаў ЗША даць Украіне сродкі для ўзмацнення абараназдольнасці.

Фота: AP

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках