Курды наступаюць на «сталіцу» ісламістаў у Сірыі
- 20.02.2015, 9:10
- 7,653
Курдскія паўстанцкія сілы ў Сірыі прасунуліся да межаў правінцыі Рака - найважнейшай часткі падкантрольных «ісламскай дзяржаве» тэрыторый.
Пра гэта паведамляюць праваабаронцы, паведамляе BBC.
Паводле інфармацыі Сірыйскага цэнтра назірання за правамі чалавека, што базуецца ў Брытаніі, курдскія байцы і мясцовыя саюзныя ўзброеныя групоўкі захапілі блізу 20 вёсак.
Курды, якіх падтрымлівае авіяцыя міжнароднай кааліцыі на чале з ЗША, прасоўваюцца на поўдзень з тых часоў, як у студзені яны разграмілі джыхадзістаў у бітве за памежны горад Кабані.