Віктар Ганчарэнка: Ад «Спартака» прапановы не было
4- 20.02.2015, 16:37
- 10,684
Былы галоўны трэнер БАТЭ і краснадарскай «Кубані» распавёў пра свае планы, а таксама заявіў, што не атрымліваў прапановы ўзначаліць маскоўскі «Спартак».
Віктар Ганчарэнка даў інтэрв'ю сайту «Чэмпіянат».
- Як вы, дзе вы? Што ў планах?
- Прыляцеў з Менска, каб з перасадкай у Маскве вылецець у Малагу. Збіраюся да свайго сябра Леаніда Слуцкага. Мы часта маем стасункі, ён ведае маю сітуацыю і таму ніколі не адмовіць у магчымасці паглядзець, як трэніруюцца армейцы.
Ужо быў у размяшчэнні ЦСКА на першым зборы. Для мяне важна не толькі паназіраць за працай Слуцкага, але і пагутарыць. З ім заўсёды цікава, асабліва калі справа тычыцца футбола.
- Многія дзівяцца, чаму вы да гэтага часу без працы. Тым больш што варыянты, наколькі вядома, былі.
- На наступны дзень пасля звальнення паступіла прапанова ад «Растова». Але я адмовіўся. На той момант яшчэ эмацыйна не адышоў ад таго, што здарылася, і было цяжка прыняць такую пастанову. Была і яшчэ адна прапанова з Прэм'ер-Лігі.
- Ці не «Спартак» часам? Там, быццам бы, Якінам незадаволеныя.
- Не, не з Масквы. Але не зраслося.