4 траўня 2024, Субота, 7:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі фрыстайліст здабыў бронзу этапу Кубка свету

2
Беларускі фрыстайліст здабыў бронзу этапу Кубка свету

Максім Гусцік 21 лютага здабыў бронзавую ўзнагароду на этапе Кубка свету ў Маскве.

У сваёй дысцыпліне спартовец здолеў прабіцца ў шасцёрку ўдзельнікаў суперфіналу. Заключны скачок беларуса быў ацэнены на 120,36 бала. Суму, найлепшую чым Гусцік, набраў амерыканец Марк Боханан (123,08), а таксама расеец Ілля Бураў (122,62), якія занялі адпаведна 1-е і 2-е месцы. Беларускі фрыстайліст Станіслаў Гладчанка паспяхова пераадолеў кваліфікацыю, але выбыў з барацьбы за ўзнагароды на першай стадыі фінальных спаборніцтваў. З вынікам 82,66 бала (у фінале 1) ён заняў выніковае 10-е месца. Яшчэ адзін спартовец нацыянальнай каманды Беларусі Дзяніс Восіпаў не прайшоў адборачную стадыю, заняўшы 14-е месца сярод 22 спаборнікаў.

У жаночых спаборніцтвах выступала беларуская фрыстайлістка Ганна Гуськова. На п'едэстал яна патрапіць не змагла, хоць і прабілася ў лік шасці ўдзельніц суперфіналу. Гуськова ў выніку стала 5-й (78,30 бала). Прызавыя месцы адпаведна занялі аўстралійка Даніэла Скот (94,82) і дзве амерыканкі - Эшлі Колдуэл (93,15) і Кайлі Макінан (90,59), а ўсяго на старт выйшлі 14 лыжныя акрабаткі.

У агульным заліку Кубка свету перад фінальным сёмым этапам, правядзенне якога запланаванае ў Беларусі (у спарткомплексе «Раўбічы») 1 сакавіка, у мужчын лідаруе кітаец Ці Гуанпю (440 балаў). Найлепшы з беларусаў Максім Гусцік, які здабыў у гэтым годзе бронзавую ўзнагароду чэмпіянату свету, ідзе 6-м (182). Дзяніс Восіпаў займае 10-е месца (143), а Станіслаў Гладчанка - 20-е (89). Сярод жанчын у агульным заліку ўсіх апярэджвае пераможца маскоўскага кубкавага этапу Кайлі Макінан (327). Пазіцыі беларускіх спартовак такія: Ганна Гуськова - 7-я (216), Аляксандра Раманоўская - 8-я (198), Вольга Капусціна - 25-я (48).

Фота: tut.by

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках