4 траўня 2024, Субота, 4:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Турцыі заявіў аб сканчэнні ваеннай аперацыі ў Сірыі

Прэм'ер Турцыі заявіў аб сканчэнні ваеннай аперацыі ў Сірыі

Ваенная аперацыя турэцкіх войскаў у Сірыі ў эвакуацыі жаўнераў, якія ахоўвалі маўзалей Сулеймана Шаха, скончаная.

Усе жаўнеры вярнуліся ў Турцыю. Такую заяву зрабіў прэм'ер-міністр Турцыі Ахмет Давутоглу, паведамляе РБК са спасылкай на Reuters.

Парэшткі Сулеймана Шаха павінны быць перамешчаныя ў іншую вобласць у Сірыі, якая можа быць узятая пад кантроль турэцкага войска, заявіў прэм'ер-міністр.

Уранку нядзелі, 22 лютага, стала вядома, што турэцкія вайскоўцы правялі ваенную аперацыю ў Сірыі. Яны эвакуявалі 40 турэцкіх жаўнераў, якія ахоўвалі пахаванне Сулеймана Шаха. У Сірыю праз горад Кобань прайшла вялікая калона танкаў і іншага цяжкага ўзбраення. Падчас аперацыі загінуў адзін турэцкі жаўнер.

Маўзалей быў абвешчаны турэцкай тэрыторыяй паводле дамовы, падпісанай у 1921 годзе. Сулейман Шах з'яўляўся дзедам заснавальніка Асманскай імперыі Асмана I.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках