Беларусы, якія працуюць у Расеі, павінны плаціць падатак у 13%
16- 22.02.2015, 13:33
- 57,594
Даходы грамадзян краін - чальцоў ЕАЭС, якія працуюць па найму ў Расеі, абкладаюцца падатковай стаўкай 13%.
Пра гэта паведамляе Еўразійская эканамічная камісія на сваім сайце.
Міністэрства фінансаў Расеі паведаміла падатковым органам Расеі аб тым, што прыбыткі грамадзян Беларусі, Казахстана і Арменіі, якія працуюць па найму ў Расеі, у сувязі з уваходжаннем у дзеянне дамовы аб ЕАЭС з 1 студзеня 2015 года абкладаюцца па падатковай стаўцы 13%, пачынаючы з першага дня іх працы на расейскай тэрыторыі.