4 траўня 2024, Субота, 6:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Сірыі вызвалілі швэдскага журналіста

Улады Сірыі вызвалілі швэдскага журналіста

Сірыйскія ўлады вызвалілі швэдскага журналіста, аб знікненні якога на мяжы з Турцыяй паведамлялася 21 лютага.

30-гадовы карэспандэнт на імя Джаакім Медын (Joakim Medin) распавёў, што адчувае сябе нармальна, паведамляе Reuters. «Я змардаваны фізічна і маральна, але са мной усё ў парадку», - адзначыў ён.

Са слоў карэспандэнта, ён быў затрыманы прадстаўнікамі ўрадавых сіл на кантрольна-прапускным пункце ў сірыйскім горадзе Эл-Камышлы (al-Qamishli), размешчаным паблізу турэцкай мяжы. Медын паведаміў, што яго трымалі ў ізаляцыі і ўжывалі да яго гвалт, піша Lenta.ru.

Перад затрыманнем журналіст меў намер трапіць на тэрыторыю, падкантрольную групоўцы «Ісламская дзяржава» (ІД).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках