3 траўня 2024, Пятніца, 20:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ерка Латвіі падтрымала ўвод міратворцаў на Данбас

1
Прэм'ерка Латвіі падтрымала ўвод міратворцаў на Данбас

Правядзенне міратворчай місіі на Данбасе падтрымалі ў Латвіі.

Пра гэта распавяла прэм'ерка краіны Лаймдота Страўюма па сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, паведамляюць "Подробности".

Прэм'ерка Латвіі падкрэсліла, што трэба зрабіць усё для ўсталявання замірэння на ўсходзе Украіны. Дадаўшы, што Парашэнка заявіў аб падтрымцы ўводу міратворцаў і ўладамі ЗША ды Вялікабрытаніі, і ён мерыцца прасіць аб падтрымцы Францыю.

Таксама стораны абмеркавалі эканамічныя выклікі, якія стаяць перад Украінай, магчымую дапамогу ЕЗ і прагрэс, дасягнуты Кіевам у пытанні лібералізацыі візавага рэжыму.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках