28 красавiка 2024, Нядзеля, 21:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ: За тэрактам у Харкаве стаіць Расея

19
СБУ: За тэрактам у Харкаве стаіць Расея

Інструкцыя і зброя для ўчынення тэракту ў Харкаве былі атрыманыя з Расеі.

Пра гэта заявіў дарадца кіраўніка Службы бяспекі Украіны Маркіян Лубкіўскі, паведамляе «Интерфакс-Украина».

З ягоных слоў, след учыненага тэракту падчас мірнага маршу вядзе ў Белгарад.

«Я магу гэта пацвердзіць. Больш за тое, сам агнямёт быў атрыманы менавіта ў Белгарадзе кіраўніком гэтай банды. І інструкцыі атрымліваліся з РФ», - заявіў Лубкіўскі.

Ён нагадаў, што затрыманыя чатыры чалавекі, якіх падазраюць ва ўчыненні гэтага тэракту. «Мы дакладна бачым: след вядзе ў Белгарад РФ, акцыя доўга планавалася, і яна была накіраваная на тое, каб загінулі людзі», - запэўнівае дарадца кіраўніка СБУ.

А пракурор Харкаўскай вобласці Юрый Данільчанка паведаміў, што, паводле папярэдняй інфармацыі, выбух каля Палаца спорту адбыўся ў выніку спрацоўвання самаробнай выбухной прылады.

У сваю чаргу начальнік УСБУ ў Харкаўскай вобласці Аляксандр Півавар заявіў, што аналагічнае выбуховае прыстасаванне выкарыстоўвалася для выбуху каля Маскоўскага райсуду Харкава 19 студзеня.

«Паводле нашых папярэдніх экспертных ацэнак, спрацавала такое ж выбуховае прыстасаванне, як было каля Маскоўскага раённага суда. Яно было таксама прыкапанае ў снег ля дарогі», - растлумачыў Півавар.

Пазней дарадца кіраўніка МУС Антон Герашчанка паведаміў, што за тэрактам у Харкаве стаіць групоўка «Харкаўскія партызаны», якія бралі на сябе, у прыватнасці, і выбух ля Маскоўскага райсуда 19 студзеня.

Як вядома, у выніку тэракту ў Харкаве загінулі два чалавекі, а 11 - атрымалі раненні. У горадзе ўведзены вышэйшы ўзровень тэрарыстычнай пагрозы і распачатае правядзенне антытэрарыстычнай аперацыі.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках