28 красавiка 2024, Нядзеля, 1:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты ў Данбасе прадаўжаюць абстрэлы і спрабуюць наступаць

3
Тэрарысты ў Данбасе прадаўжаюць абстрэлы і спрабуюць наступаць

Прарасейскія бандыты не спыняюць абстрэлы з цяжкага ўзбраення.

Цягам мінулых выходных расейска-тэрарыстычныя войскі прадаўжалі груба парушаць мірныя дамоўленасці, абстрэльвалі пазіцыі ўкраінскіх войскаў і вялі спробы наступальных дзеянняў, а таксама праводзілі перагрупоўку войскаў. Пра гэта паведаміў кіраўнік групы «Інфармацыйны супраціў» Зміцер Тымчук на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Найбольш складаная сітуацыя склалася ў Марыупальскім кірунку. Супернік прадаўжае перакідку тактычных рэзерваў у раён Безыменнага. Цягам апошніх дзён зафіксаваная перакідка блізу 350 чалавек, 15 адзінак грузавога транспарту, блізу 20 адзінак браняванай тэхнікі (уключаючы 6 танкаў). Гэтыя рэзервы разгорнутыя на вузкім участку ў раёне ад узбярэжжа да трасы Т0519», - піша ён.

Адначасова пазіцыі ўкраінскіх войскаў у раёне Шыракіно абстрэльвае артгрупа, што падтрымлівае войскі суперніка. У складзе артгрупы - 4 агнявыя падраздзяленні (2 - ствольныя артылерыі, 1 - РСЗА, 1 - САУ). Фіксаваліся спробы танкавых падраздзяленняў суперніка атакаваць пазіцыі ўкраінскіх войскаў у гэтым раёне. Адзначаецца актыўнасць паветранай выведкі суперніка (БПЛА).

Украінскія войскі прадаўжаюць утрымліваць участак фронту разам з плацдармам у раёне Светладарска і Луганска. Супернік перыядычна абстрэльвае пазіцыі ўкраінскіх войскаў у гэтым раёне, аднак асноўная частка фармаванняў, якая ўдзельнічала ў баях за Дэбальцава, адведзеная для даўкамплектавання.

Акрамя таго, прадаўжаюцца абстрэлы і спробы завязаць блізкі бой у паласе Краснагораўкі - Аўдзееўкі. На заходнім напрамку ў раёне Мар’інкі зафіксаваныя дзве так званыя «вандроўныя» мінамётныя батарэі расейска-тэрарыстычных войскаў.

Фота: ukranews.com

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках